Мытня атрымала права правяраць у замежных перавозчыкаў дазвол на праезд у ведамасных пунктах афармлення
23 студзеня, Позірк. Супрацоўнікі мытных органаў змогуць правяраць у замежных перавозчыкаў дазвол на праезд па тэрыторыі Беларусі не толькі ў пунктах пропуску на мяжы, але і ў ведамасных пунктах афармлення. Гэта вынікае з указа № 31, які 22 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Мытнікі будуць кантраляваць выкананне міжнародных аўтаперавозак, у тым ліку “на аснове дазволаў, якія выдаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі”, удзельніцай якіх з’яўляецца Беларусь.
Акрамя таго, супрацоўнікі Дзяржмыткамітэта будуць сачыць за праездам вялікагрузных і буйнагабарытных аўтамабіляў па тэрыторыі краіны, а таксама адпаведнасцю іх вагавых і іншых параметраў дапушчальным нормам.
Указ распаўсюджваецца на аўтамабілі, зарэгістраваныя за мяжой і імпартныя тавары, якія перавозяць у Беларусь з тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і месцам разгрузкі якіх паводле дакументаў з’яўляецца Беларусь.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



