Амбасадар Беларусі ў Швейцарыі прысутнічаў на цырымоніі зацвярджэння Трампам статута “Савета міру“
22 студзеня, Позірк. Аб удзеле амбасадара Беларусі ў Швейцарыі Аляксандра Ганевіча ў цырымоніі зацвярджэння статута “Савета міру” паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Статут падпісаў 22 студзеня ў Давосе (Швейцарыя) прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які выступіў ініцыятарам стварэння такога органа для ўрэгулявання сітуацыі ў сектары Газа.
“Беларусь у якасці сузаснавальніка Савета міру гатовая адыгрываць актыўную ролю ў фармаванні новай архітэктуры сусветнай і рэгіянальнай бяспекі на прынцыпах узаемнай павагі і безумоўнага ўліку нацыянальных інтарэсаў краін — удзельніц гэтага аб’яднання”, — заявіў МЗС.
Мінск сцвярджае, што падтрымлівае “любыя дыпламатычныя намаганні”, накіраваныя на “дасягненне міру і згоды шляхам дыялогу, забеспячэнне прагрэсіўнага і ўстойлівага эканамічнага развіцця і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва”.
15 студзеня Трамп абвясціў аб фармаванні “Савета міру”, які будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. Стварэнне гэтай структуры ўваходзіць у мірны план амерыканскага лідара для Газы разам з размяшчэннем міжнародных сіл.
Паводле інфармацыі СМІ, ЗША запрасілі далучыцца да “Савета міру” больш за 50 дзяржаў.
19 студзеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў паведаміў, што ў адрас Аляксандра Лукашэнкі паступіў асабісты зварот Трампа, у якім Мінску “ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Савета міру — новай міжнароднай арганізацыі“.
Днём пазней Лукашэнка падпісаў дакумент аб далучэнні Беларусі да арганізацыі.
Ён разлічвае з яе дапамогай “паўплываць на кіраўніцтва ўкраінскае” і наблізіць заканчэнне вайны.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Кіеў адмовіўся далучыцца да ініцыятывы Трампа, паколькі той запрасіў у савет Расію і Беларусь.

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе па эканамічным развіцці Гомельская вобласць была лідарам сярод рэгіёнаў, Віцебская — аўтсайдарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
