Мінск 14:42

Селівёрстаў з пасады міністра фінансаў пераходзіць на месца амбасадара ў РФ (дапоўнена)

Архіўнае фота: БелТА

22 студзеня, Позірк. Амбасадарам Беларусі ў Расіі прызначаны Юрый Селівёрстаў, які з 4 чэрвеня 2020 года займаў пасаду міністра фінансаў. Адпаведнае рашэнне 22 студзеня прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.

На гэтай дыпламатычнай пасадзе Селівёрстаў змяніў Аляксандра Рагожніка, які 15 студзеня быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама.

Селівёрстаў нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

З 2002 года працаваў у Мінфіне на розных пасадах. У 2009–2012 гадах быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы, у 2012–2015 — начальнікам Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі, у 2015–2018 — намеснікам міністра, у 2018–2020 — першым намеснікам міністра.

Падзяліцца: