На Мазырскім НПЗ усталяваная сістэма СПА — СМІ

22 студзеня, Позірк. Летась у жніўні на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з’явілася сістэма супрацьпаветранай абароны, падобная да расійскай зенітна-ракетнай устаноўкі “Тор”, паведаміла 21 студзеня медыя “Схемы” (праект “Радыё Свабода”).
Спадарожнікавыя здымкі за мінулы год, якія даследавалі журналісты, сведчаць пра тое, што работы па ўладкаванні пазіцыі для сістэмы СПА на тэрыторыі завода распачаліся ў студзені 2025 года — за сем месяцаў да таго, як там з’явіўся сам зенітна-ракетны комплекс. Адзначаецца, што тады ж, у студзені 2025-га, пра з’яўленне вакол НПЗ іншых ахоўных збудаванняў — агнявых кропак, акопаў і блокпастоў — паведамляў пасля закрыты маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на пачатку студзеня 2025 года заяўляў, што Аляксандр Лукашэнка ў першыя дні пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года, размаўляючы з ім па тэлефоне, пераклаў на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна віну за ракетныя ўдары з Беларусі і прапаноўваў Украіне адказаць ударам па Мазырскім НПЗ.
Лукашэнка пракаментаваў словы Зяленскага 26 студзеня таго ж года, у дзень мерапрыемства, якое ўлады ў Мінску называюць “выбарамі прэзідэнта”.
“Слухайце, калі я гэта пачуў, мне стала блага. Для мяне абсалютна было непрымальна — прапанаваць Зяленскаму нанесці ўдар па нашым НПЗ. Самым лепшым, я б сказаў, у свеце заводу, які мы нядаўна мадэрнізавалі, уклаўшы туды вялізныя сродкі. Клянуся вам, што такога не было. Ну навошта ты гэта кажаш? Ты дрэнны шоўмэн, ты нават не [прэзідэнт ЗША Дональд] Трамп. Так нельга казаць, ты ж хлусіш! — сказаў тады палітык.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



