Рассельгаснагляд не ўпусціў з Беларусі чарговую партыю мясамалочнай прадукцыі
20 студзеня, Позірк. 400 кг гатовай мясной і малочнай прадукцыі (вараны каўбасны выраб са свіных субпрадуктаў і паўцвёрды сыр) забаронены да ўвозу з Беларусі ў Расію (Пскоўскую вобласць) Федэральнай службай па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
У рэлізе ведамства паведамляецца, што падчас праверкі грузу ўстаноўлена парушэнне тэмпературнага рэжыму прадукцыі, а таксама адсутнасць халадзільнага абсталявання. “Акрамя таго, на тавар адсутнічаюць ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць яго бяспеку і паходжанне”, — адзначыў Рассельгаснагляд.
“Перамяшчэнне сыру і каўбаснага вырабу па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, аформлены акт аб вяртанні грузу. Тавар вернуты ў Рэспубліку Беларусь”, — гаворыцца ў інфармацыі.
Раней паведамлялася, што за 2025 год Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду (адказвае за Санкт-Пецярбург, Ленінградскую, Наўгародскую, Пскоўскую і Валагодскую вобласці) зафіксавала 36 выпадкаў з аналагічнымі парушэннямі пры ўвозе прадукцыі жывёльнага паходжання, усе тавары агульнай вагой больш за 50 тон былі вернуты ў Беларусь.
У Бранскай вобласці за 2025 год прадухілены нелегальны ўвоз з тэрыторыі Беларусі амаль 30 тон мясамалочнай прадукцыі, даных па Смаленскай вобласці, якая мяжуе таксама з Беларуссю, ведамства пакуль не абнародавала.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



