“Мінскэнерга”: Першачарговыя мерапрыемствы па аднаўленні цеплазабеспячэння ў сталіцы выкананыя

20 студзеня, Позірк. Прадпрыемства “Мінскэнерга” ўдзень 20 студзеня адсправаздачылася пра выкананне “першачарговых мерапрыемстваў па аднаўленні цеплазабеспячэння ў сталіцы” пасля аварыі на цеплатрасе, якая адбылася ў ноч на 19 студзеня.
Паводле інфармацыі арганізацыі, “па цеплавой магістралі № 61 быў цалкам адноўлены як гідраўлічны, так і тэмпературны рэжымы”.
“Ужо ўчора да 20:00 была забяспечаная цыркуляцыя цепланосбіта і падача цяпла спажыўцам мікрараёнаў Каменная горка, Сухарава, Чырвоны Бор, Малінаўка”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Мінскэнерга” таксама паведаміла, што адначасова з энергетыкамі арганізацыі ЖКГ праводзілі “комплексную працу па нармалізацыі функцыянавання сістэм цепласпажывання ў жылых будынках”.
“Спецыялісты выконвалі разпаветранне сістэм ацяплення і мерапрыемствы па аднаўленні аптымальнага тэмпературнага рэжыму ўнутры памяшканняў. На гэты момант у аператыўным парадку апрацоўваюцца адзінкавыя заяўкі жыхароў”, — падкрэсліла арганізацыя.
Ранкам 20 студзеня Мінэнерга паведаміла, што энергетыкі дэмантуюць пашкоджаны ўчастак цеплатрасы ў Мінску, “вядуцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы па яго замене”. Было заяўлена, што праца вядзецца кругласутачна.
“З улікам размяшчэння пашкоджанага ўчастка цепламагістралі прымяненне спецыяльнай тэхнікі было ўскладненае — шэраг тэхналагічных аперацый выконваўся брыгадамі практычна ўручную, — гаворылася ў паведамленні. — Прымаюцца ўсе неабходныя меры для больш хуткага завяршэння работ і аднаўлення нармальнага рэжыму цеплазабеспячэння спажыўцоў”.
Пра аварыю на ўчастку цеплавой магістралі № 41 ранкам 19 студзеня паведаміла прадпрыемства “Мінскэнерга”. Адзначалася, што праз гэта “адбылося зніжэнне тэмпературы цепланосбіта часткі спажыўцоў” у пяці раёнах сталіцы.
Неўзабаве пасля таго як пра гэта стала вядома, намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі — начальнік аддзела энергетыкі гэтага ўпраўлення Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі заявіў, што тэмпература цепланосбіта ў цепласяцях “на працягу пары гадзін” будзе ўзнятая “да нармаваных значэнняў”, “праблема будзе ліквідаваная”.
Бліжэй да вечара міністр энергетыкі Дзяніс Мароз паведаміў, што “ў 17:21 водны рэжым быў адноўлены і былі ўключаныя цыркуляцыйныя помпы для падачы цяпла”, адмыслоўцы пачалі “запускаць цеплазабеспячэнне ў дамах”.
Чыноўнік дэталізаваў падзеі, якія адбыліся ў 3:30 ночы 19 студзеня: “Пры тэмпературы паветра мінус 21 градус на адной з магістраляў, якія сілкуюць Мінск цеплавой энергіяй ад ЦЭЦ-4, быў пашкоджаны кампенсатар дыяметрам 1.200 мм”.
У выніку было парушана цеплазабеспячэнне больш як 3 тыс. дамоў. Паводле слоў міністра, дзякуючы ўзаемадзеянню энергетыкаў, органаў мясцовай улады, МНС і ЖКГ былі аператыўна запушчаныя раённыя кацельні, якія забяспечылі часовае цеплазабеспячэнне для “львінай долі” пацярпелых спажыўцоў.
Аднак, сказаў Мароз, аварыя прывяла да страты каля 5 тыс. куб. м цёплай вады, з прычыны чаго адзін магістральны цеплаправод быў часткова спустошаны. Праз гэта цеплазабеспячэнне для часткі спажыўцоў не атрымалася аднавіць у кароткія тэрміны.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля 12 спакойных дзён Літва зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



