Для аднаўлення парушанага аварыяй узроўню ацяплення ў Мінску задзейнічаныя пікава-рэзервовыя кацельні

19 студзеня, Позірк. Пашкоджанне на цеплавой магістралі № 41, праз якое адбылося “зніжэнне параметраў цепланосбіта” ў шэрагу раёнаў сталіцы, “было хутка лакалізаванае”, заявіў 19 студзеня генеральны дырэктар “Мінскэнерга” Павел Гарудка.
“Разгорнутыя пікава-рэзервовыя кацельні па горадзе Мінску — у некалькіх раёнах, яны былі выведзены на ўласны контур і пачалі аператыўна распачынаць аднаўленне параметраў цепланосбіта — такіх, як ціск і тэмпература, — сказаў ён. — На гэты момант усе кацельні працуюць ва ўласным контуры, тэмпература цепланосбіта расце. Цягам бліжэйшай пары гадзін тэмпературны рэжым будзе адноўлены”.
За гадзіну да таго намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі — начальнік аддзела энергетыкі гэтага ўпраўлення Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі заявіў, што тэмпература цепланосбіта ў цепласяцях, паводле папярэдніх ацэнак, “на працягу пары гадзін” будзе ўзнятая “да нармаваных значэнняў”, “праблема будзе ліквідаваная”.
Пра аварыю на ўчастку цеплавой магістралі № 41 паведаміла раніцай 19 студзеня дзяржпрадпрыемства “Мінскэнерга”. Адзначалася, што праз гэта “адбылося зніжэнне тэмпературы цепланосбіта часткі спажыўцоў” у Фрунзенскім, Маскоўскім, Цэнтральным, Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы.
Паводле прагнозу Белгідрамета, сёння ранкам у сталіцы чакаецца 17–19 градусаў марозу, удзень — 9–11, увечары — 14–16.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



