У Давосе Ціханоўская выступіць на дыскусіі аб расійскай эканоміцы ва ўмовах вайны і возьме ўдзел у закрытых сустрэчах
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 студзеня 2026 года ў 10:16

18 студзеня, Позірк. Святлана Ціханоўская выступіць на дыскусіі “Ці зможа Расія захаваць эканоміку ваеннага часу?”, якая пройдзе 21 студзеня ў Давосе (Швейцарыя) на Сусветным эканамічным форуме (СЭФ).
Згодна з анонсам дыскусіі, акрамя беларускага дэмакратычнага лідара спікерамі заяўленыя міністры замежных спраў Нідэрландаў Давід ван Вел і Румыніі Аана-Сільвія Цою, а таксама дырэктар Берлінскага цэнтра Карнегі па вывучэнні Расіі і Еўразіі Аляксандр Габуеў.
Удзельнікі абмяркуюць уплыў эканамічных санкцый на дзеянні РФ ва Украіне і яе знешнепалітычныя рашэнні, на бяспеку Еўропы.
На 22 студзеня, як паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, запланаваны яе ўдзел у двух закрытых нефармальных круглых сталах высокага ўзроўню “Новая эра геапалітычнай нявызначанасці“ і “Новая геапалітычная стратэгія Еўропы”.
У праграме знаходжання дэмлідара ў Давосе таксама ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных жаночаму лідарству. Яна заяўлена мадэратарам дыскусіі “Вера ў дзеянні: лідарства ў духу дыялогу”.
На СЭФ, які пройдзе з 19 па 23 студзеня, чакаецца выступ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Ціханоўская наведвала Давоскі форум у 2023, 2024 і 2025 гадах.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



