Ціханоўская пераедзе з Літвы ў Польшчу — інфармацыя AFP

17 студзеня, Позірк. Пра тое, што беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская разам са сваёй камандай пераедзе з Літвы ў Польшчу, 17 студзеня паведаміла агенцтва AFP.
У матэрыяле, які перадрукаваў партал LRT, гаворыцца, што гэтую інфармацыю агенцтву пацвердзілі “чатыры чалавекі з атачэння” палітыка, а таксама польскае Міністэрства замежных спраў.
Раней Ціханоўская перадала журналістам, што яе дзеці разам з іх бацькам Сяргеем Ціханоўскім часова знаходзяцца ў ЗША, а яе каманда “вырашае пытанні з бяспекай і арганізацыяй офіса”.
Офіс палітыка пакуль не каментаваў інфармацыю пра пераезд у Польшчу.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне; прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца.
Дэкадай пазней, 17 кастрычніка, з’явілася інфармацыя, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову — да тае пары, пакуль не будзе сфармаваная новая сістэма бяспекі.
19 снежня стала вядома, што ахову Ціханоўскай у Літве будзе забяспечваць мясцовая паліцыя. Дарадца літоўскага прэм’ер-міністра Альгірдас Дабравольскас у той жа дзень заявіў, што ахова беларускага палітыка “адпавядае ўзроўню пагрозы”.

- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяёмся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка