Тэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зноў пачалі зніжацца

15 студзеня, Позірк. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — лістападзе 2025 года выраслі на 9,9% да таго ж перыяду 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,2% (месяцам раней — 66,3%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22% (21,9%), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,4% (не змяніліся), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,4% (не змяніліся).
У студзені рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%, студзені — чэрвені — 10,2%, студзені — ліпені і студзені — жніўні — 10%, студзені — верасні — 10,2%, студзені — кастрычніку —10%.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
Раней “Позірк” паведамляў, у лістападзе 2025 года склала 2.703,7 рубля — на 54,9 рубля менш (-2%), чым у кастрычніку (2.758,6).
У снежні 2024-га гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7.
Згодна з важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны былі вырасці на 4%.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПрагноз Белгідрамета пра 30-градусныя маразы мінулай ноччу не спраўдзіўсяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



