Мінск 18:05

Павялічана колькасць імпарцёраў алкагольнай прадукцыі на 2026 год

Ілюстрацыйнае фота: Michal Jarmoluk / pixabay.com

14 студзеня, Позірк. Алкагольныя напоі ў Беларусь у 2026 годзе будуць пастаўляць 48 кампаній, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Параўнанне пераліку юрыдычных асоб, якія пастаўлялі алкаголь у 2025-м, з цяперашнім зацверджаным спісам, паказала, што 6 з 39 кампаній пазбавіліся гэтага права (альбо не ўдзельнічалі ў конкурсе).

Такім чынам, у пераліку-2026 з’явілася 16 новых пастаўшчыкоў.

Пералік імпарцёраў зацвярджаецца Аляксандрам Лукашэнкам у адпаведнасці з нормамі ўказа ад 31 ліпеня 2024 года № 306 “Аб правядзенні конкурсаў на права ажыццяўлення імпарту алкагольнай прадукцыі”.

У Маладзечанскім раёне выяўлена чацвёртая са жніўня вытворчасць самагону

8 кастрычніка, Позірк. "Міні-прадпрыемства" па вытворчасці моцных спіртных напояў выяўлена ў вёсцы Забалоцце (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) падчас рэйдавых мерапрыемстваў міліцыі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле даных МУС, вытворчасцю самагону займаўся 24-гадовы мясцовы жыхар, з гаспадарчых пабудоў якога канфіскавана каля …
Падзяліцца: