Базавая інфляцыя ў снежні 2025 года вырасла да 7,3% — Нацбанк

13 студзеня, Позірк. Базавая інфляцыя (не ўлічвае сезонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта мяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай перспектыве або рэгулююцца дзяржавай) у снежні 2025 года склала 7,3% (тут і далей у гадавым выражэнні), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў.
У лістападзе гэты паказчык быў роўны 7%, у кастрычніку — 7,1%.
Рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы знізіўся да 1,3% (+12,7% і +10,1% адпаведна).
Рост рэгуляваных дзяржавай цэн і тарыфаў склаў 6,4% (+6,2%, +5,9%).
Агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, вычышчаны ад уплыву рознага роду шокаў) вырас на 6,3% (+6,1% і +6,2%).
Спажывецкія цэны ў снежні 2025 года выраслі на 0,3%, у параўнанні са снежнем 2024 года — на 6,8%.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2025 год цэны не павінны былі вырасці больш як на 5%. Такім чынам, афіцыйная інфляцыя па выніках года перавысіла планавы паказчык на 1,8 працэнтнага пункта.
Спажывецкія цэны за снежань 2024 года выраслі на 0,6%, па выніках года інфляцыя склала 5,2%.
Тэндэнцыю інфляцыі, якая ўсё расце, “неабходна пераламаць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 верасня 2025 года ў Мінску на нарадзе з апаратам Нацбанка і кіраўніцтвам банкаў.
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



