Мытня распачала крымінальны працэс у дачыненні да беларуса, які падазраецца ў незаконным увозе аўтамабіляў з Еўропы

12 студзеня, Позірк. Аператыўная мытня распачала ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі), паведаміла 12 студзеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле сцвярджэнні ведамства, мужчына арганізаваў “злачынную схему ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС 13 легкавых транспартных сродкаў”.
“Замежныя аўтамабілі прыбывалі з Літвы і змяшчаліся пад працэдуру часовага ўвозу, якая не прадугледжвае выплаты мытных плацяжоў, — гаворыцца ў паведамленні. — У Расійскай Федэрацыі выраблялі для такіх аўто тэхпашпарты з прыналежнымі ім VIN-нумарамі і расійскія рэгістрацыйныя знакі”.
“Фігурант крымінальнай справы атрымліваў усё гэта па пошце і прымяняў да часова ўвезеных аўто. У такім абліччы транспартныя сродкі бесперашкодна вывозіліся ў іншыя краіны ЕАЭС. Схему рэалізоўвалі на працягу трох гадоў, агульная сума нявыплачаных плацяжоў склала 500 тыс. рублёў. На тэрыторыі Беларусі ўжо канфіскавана 5 такіх аўто”, — заяўляе ДМК.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчыну затрымалі ва Уздзе (Мінская вобласць), яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 6 гадоў. У той жа час праводзяцца “далейшыя праверачныя мерапрыемствы па высвятленні ўсіх датычных асоб”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


