Першае ў новым годзе папаўненне спісу “экстрэмістаў” — 26 пазіцый
9 студзеня, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 9 студзеня дабаўлена яшчэ 26 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.175 пазіцый.
Сярод іх палітзняволеная Яна Царук і грамадзянка Літвы Марыя Батальёнак, асуджаныя Мінскім гарадскім судом па артыкуле 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Пры гэтым Батальёнак была сярод 123 чалавек, вызваленых у рамках перамоваў з ЗША 13 снежня мінулага года. Нягледзячы на гэта, у спісе насупраць яе прозвішча стаіць адзнака “адбывае пакаранне”.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна“, Царук прысуджаная да чатырох гадоў пазбаўлення волі: “Ёсць звесткі, што КДБ лічыць Яну датычнай да праекту“ гарадскі агарод Марыс Мар“, які быў прызнаны“экстрэмісцкім фарміраваннем”. Да гэтага ж праекту КДБ лічыць датычнымі згаданую Батальёнак, а таксама Насту Марозаву. Апошняя ў спісе “экстрэмістаў” не фігуруе.
У пералік таксама ўнесены палітвязень Валянцін Талкач, які адбывае пакаранне паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле звестак праваабаронцаў, ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле “справы Гаюна“.
Таксама з пазнакай “адбывае пакаранне“ спіс папоўнілі асуджаныя паводле арт. 3614 Віталь Кушнярэвіч, Сяргей Манжос і Віталь Ахрыменка.
Паводле гэтага ж артыкула асуджаныя 19 з 20 асоб, унесеных 9 студзеня ў спіс з адзнакай “судзімасць не пагашаная“, як правіла, якая сведчыць аб прызначэнні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Гэта Іван Талкач, Алена Логвінава, Наталля Навіцкая, Сняжана Захаранкова, Уладзіслаў Жыліч, Алена Кулікова, Павел Молчан, Аляксандр Кувік, Анастасія Уласавец, Сяргей Сахван, Сяргей Емяльянаў, Уладзімір Манзуль, Алег Пінчук, Анастасія янчык, Аляксандр Валенчыц, Аляксандр Філічонак, Уладзімір Баран, Дзмітрый Марозаў і Кацярына Жукава.
Аляксандр Кучынскі, насупраць прозвішча якога таксама стаіць адзнака “судзімасць не пагашаная“, асуджаны паводое арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У 2025 годзе спіс “экстрэмістаў“ павялічыўся на 1.341 пазіцыю, у 2024 — на 1.169, у 2023 — на 1.387. Па выніках 2022 года (пералік пачалі весці з сакавіка) у ім было 2.252 пазіцыі.


- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

