Мінск 19:04

У сувязі з непагаддзю Міністэрства аховы здароўя даручыла падначаленым арганізацыям “у найбліжэйшыя гадзіны” прыцягнуць дадатковы персанал

8 студзеня, Позірк. “У мэтах павышэння гатоўнасці арганізацый аховы здароўя да працы ва ўмовах рэзкага пагаршэння надвор’я Міністэрствам аховы здароўя дадзена даручэнне начальнікам галоўных упраўленняў па ахове здароўя абласцей і Камітэта па ахове здароўя Мінска, а таксама ўсім кіраўнікам падначаленых арганізацый, у бліжэйшыя гадзіны прыняць меры па забеспячэнні бесперабойнай працы сістэмы аховы здароўя“, — паведаміла прэс-служба міністэрства.

Гаворка ідзе “ў тым ліку аб праверцы гатоўнасці аўтаномных крыніц электразабеспячэння, узмацненні дзяжурна-дыспетчарскіх службаў станцый хуткай медыцынскай дапамогі, прыёмных аддзяленняў медустаноў”.

Дадзена даручэнне стварыць рэзерв брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, расчысціць ад снегу пад’язныя шляхі да ўстаноў аховы здароўя, у першую чаргу да прыёмных аддзяленняў, траўмапунктаў, станцый ХМП.

На 8 студзеня ў сувязі з моцным снегам і ветрам Белгідрамет абвясціў аранжавы, на 9-е — чырвоны ўзровень небяспекі (у Гомельскай і Магілёўскай абласцях).

Падзяліцца: