За 2025 год фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,6 млрд долараў больш, чым купілі

8 студзеня, Позірк. У 2025 годзе насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 12,95 млрд долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 14,58 млрд (адмоўнае сальда — 1,63 млрд).
Сітуацыя па месяцах:
студзень: купілі 919,2 млн долараў, прадалі 942 млн, сальда -23,1 млн;
люты: купілі 1 млрд 1,6 млн, прадалі 986,6 млн, сальда +15 млн;
сакавік: купілі 1 млрд 42,9 млн, прадалі 1 млрд 83,9 млн, сальда -41 млн;
красавік: купілі 995,5 млн, прадалі 1 млрд 184,4 млн, сальда -188,9 млн;
травень: купілі 1 млрд 26,2 млн, прадалі 1 млрд 204,7 млн, сальда -178,5 млн;
чэрвень: купілі 1 млрд 52,7 млн, прадалі 1 млрд 286,2 млн, сальда -233,5 млн;
ліпень: купілі 1 млрд 150,6 млн, прадалі 1 млрд 346,9 млн, сальда -196,3 млн;
жнівень: купілі 1 млрд 88 млн, прадалі 1 млрд 264,2 млн, сальда -176,2 млн;
верасень: купілі 1 млрд 133 млн, прадалі 1 млрд 322 млн, сальда -189 млн;
кастрычнік: купілі 1 млрд 176 млн, прадалі 1 млрд 371 млн, сальда -195 млн;
лістапад: купілі 1 млрд 32 млн, прадалі 1 млрд 176 млн, сальда -144,1 млн;
снежань: адмоўнае сальда склала 115,2 млн доляраў (канкрэтныя звесткі аб куплі і продажы рэгулятар не прадставіў).
У 2024 годзе фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 11 млрд 73,5 млн долараў, прадалі — на 12 млрд 770,1 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 696,6 млн). Наяўнай валюты было набыта на 7 млрд 443,9 млн, прададзена — на 10 млрд 109,8 млн (-2 млрд 665,8 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 629,6 млн і 2 млрд 660,3 млн адпаведна (+969,2 млн).
У канцы траўня старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка назваў чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў: “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”.
Як паведамляў “Позірк“, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2026 года склалі 14 млрд 425,9 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам.
За снежань золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 526,2 млн долараў (+3,8%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 7 млрд 471 млн долараў (+214,1 млн за месяц; +3%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 414 млн (+15,1 млн; +1,1%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 540,7 млн (+296,9 млн; +5,7%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня 2025-га рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за 12 месяцаў яны выраслі на 5 млрд 503,3 млн, або ў 1,6 раза.
Праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай па росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай па яго падаражэнні (+22,59%).

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

