Мінск 11:23

У Беларусі на 9 студзеня абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі (дапоўнена)

Ілюстрацыйнае фота: "Магілёўскія ведамасці"

студзеня, Позірк. Штармавое папярэджанне аб небяспечных гідраметэаралагічных з’явах (чырвоны ўзровень небяспекі) абвешчана на 9 студзеня Белгідраметам.

Паведамляецца, што ў гэты дзень чакаюцца “складаныя ўмовы надвор’я: на большай частцы тэрыторыі моцны снег, ноччу па паўднёвым усходзе вельмі моцны снег”.

“У многіх раёнах завіруха, на дарогах снежныя заносы, узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с, уначы месцамі да 24 м/с. У Мінску 9 студзеня чакаецца моцны снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы, уначы — узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с”, — гаворыцца ў паведамленні.

На 8 студзеня ўзровень небяспекі з’яўляецца аранжавым.

Дапаўненне.

Згодна з інфармацыяй МНС, чырвоны ўзровень небяспекі на 9 студзеня абвешчаны на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей, у Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцях ён з’яўляецца аранжавым, у Гродзенскай — жоўтым.

Ведамства таксама прыводзіць адпаведныя рэкамендацыі для грамадзян.

Падзяліцца: