Другі дзень запар на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі

8 студзеня, Позірк. Тры чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6.00 7 студзеня да 6.00 8-га), вынікае з аператыўнай зводкі МНС.
Пажары з гібеллю людзе адбыліся ў сельскай мясцовасці, загінулыя — гаспадары гарэлых дамоў.
Раніцай 7 студзеня цела мужчыны 1964 года нараджэння знойдзена на пажары ў вёсцы Касцюкі Барысаўскага раёна (Мінская вобласць).
Увечары таго ж дня мужчына 1968 г.н. загінуў ад агню ў вёсцы Блажкі Мёрскага раёна (Віцебская вобласць).
У абодвух выпадках гаворка ідзе аб непрацуючых грамадзянах.
У ноч на 8 студзеня пенсіянер 1963 г.н. загінуў у выніку пажару ў вёсцы Востраў Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць).
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
З пачатку года ў Беларусі, паводле звестак МНС, здарыліся 163 пажары (годам раней — 165, памяншэнне на 1,2%), іх ахвярамі сталі 23 чалавекі (29, -20,7%), траўмавана 15 (15), выратавана 13 (16, -18,8%).
Пра гібель трох чалавек на пажарах паведамлялася і суткамі раней.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


