Спікер КР на Раство выказаўся за рух да прымірэння ў Беларусі праз уменне слухаць і чуць адно аднаго

7 студзеня, Позірк. Раство нагадвае пра “каштоўнасць чалавечай годнасці, узаемнай павагі і салідарнасці”, заявіў спікер Каардынацыйнай рады (КР) Арцём Брухан, віншуючы 7 студзеня ўсіх, хто адзначае ў гэты дзень адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў.
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць прэс-служба КР, у часы выпрабаванняў гэтае свята “ўмацоўвае веру ў мір, справядлівасць і будучыню, у якой чалавек і яго правы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі”.
“Гэта свята таксама нагадвае, наколькі важныя для Беларусі ўзаемнае разуменне і дыялог. Толькі праз уменне слухаць і чуць адно аднаго, праз адказную размову і павагу да розных поглядаў мы зможам пераадолець падзелы і рухацца да прымірэння і адзінства”, — падкрэсліў ён.
Брухан зычыў, каб святло Раства яднала беларусаў “у імкненні да вольнай, дэмакратычнай і мірнай Беларусі, дзе кожная сям’я зможа разам, на сваёй Радзіме, святкаваць гэтыя светлыя дні”.
Арцём Брухан займае пасаду спікера КР з сярэдзіны траўня 2025 года.
Выбары у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання маюць адбыцца цягам трэцяга тыдня траўня 2026-га.
Ціханоўская на Раство зычыла беларусам міру і надзеі, Лукашэнка — рэалізацыі планаў і бескарыслівых памкненняў
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


