За год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс.

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"
7 студзеня, Позірк. Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 студзеня 2026 года мела 50.286 грамадзян Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.
На пачатак 2025 года ў краіне налічвалася 57.511 беларускіх грамадзян з адпаведным дазволам. Такім чынам, за год іх колькасць скарацілася на 7.225, або на 12,56%.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных міграцыйнай службы паказаў, што колькасць легалізаваных у Літве беларусаў летась планамерна зніжалася ад месяца да месяца:
- на 1 лютага — 55.595 (-1.916, або -3,33% да папярэдняга месяца);
- на 1 сакавіка — 54.181 (-1.414; -2,54%);
- на 1 красавіка — 53.739 (-442; -0,82%);
- на 1 траўня — 53.284 (-455; -0,85%);
- на 1 чэрвеня — 52.662 (-622; -1,17%);
- на 1 ліпеня — 52.287 (-375; -0,71%);
- на 1 жніўня — 51.962 (-325; -0,62%);
- на 1 верасня — 51.520 (-442; -0,85%);
- на 1 кастрычніка — 51.213 (-307; -0,6%);
- на 1 лістапада — 50.895 (-318; -0,62%).
За снежань 2025-га колькасць стала меншай на 609 (-1,2%).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


