Ціханоўская запатрабавала вызваліць праваабаронцаў Рабкову і Лойка

6 студзеня, Позірк. Праваабаронцы Марфа Рабкова і Анастасія Лойка “павінны быць вызваленыя і ўз’яднаныя са сваімі сем’ямі”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 6 студзеня — у дзень, калі гэтым палітзняволеным споўнілася 31 і 37 гадоў адпаведна.
“Сёння праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка адзначаюць свае дні народзінаў за кратамі ў Беларусі. Для Марфы гэта ўжо шосты дзень народзінаў у статусе палітычнай зняволенай. Абедзве былі пазбаўленыя волі за абарону правоў іншых людзей”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Каардынатар валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра “Вясна” Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Праз два гады, 6 верасня 2022-га, яе прыгаварылі да 15 гадоў зняволення па палітычна матываванай “справе анархістаў” (пасля разгляду скаргі тэрмін быў скарочаны да 14 гадоў і 9 месяцаў). Затрыманы 2 кастрычніка 2020 года валанцёр “Вясны” Андрэй Чапюк, які праходзіў па той жа справе, быў прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі (пазней тэрмін зменшылі на 3 месяцы). У красавіку 2025 года Чапюк выйшаў на волю і пакінуў Беларусь.
Лойка, якая працавала ў камандзе праваабарончай арганізацыі Human Constanta (дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі), знаходзіцца ў няволі з 28 кастрычніка 2022 года. 20 чэрвеня 2023-га прыгавораная да 7 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Нагодай для крымінальнага пераследу стаў даклад “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” за 2017–2018 гады, у якім даецца крытычная ацэнка дзеянням міліцыі.
13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам Аляксандр Лукашэнка вызваліў 123 чалавекі з умовай іх наступнага ад’езду з краіны, у ліку якіх быў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, заснавальнік і кіраўнік цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, а таксама колішні каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.
Апрача Рабковай і Лойкі за кратамі застаецца яшчэ адзін праваабаронца — намеснік Бяляцкага і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


