У Брэсце затрыманы 16-гадовы наркакур’ер, які падманваў наркашоп

6 студзеня, Позірк. Пра затрыманне ў Брэсце 16-гадовага падлетка паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі абласнога УУС Дзмітрый Сухадольскі.
Паводле яго слоў, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС, юнак “каля месяца працаваў рознічным кур’ерам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў”.
Падлетак “атрымліваў ад куратараў для распаўсюду пафасаваныя пакеты з таварам”. Пры гэтым наркотык ён прадаваў не на заданні, а рэалізоўваў яго “сярод знаёмых праз сацыяльныя сеткі”.
Акрамя таго, ён “уцягваў у злачынную дзейнасць сваіх таварышаў, падаючы наркакраме іх пашпартныя звесткі для атрымання чарговых партый тавару, афармляючы іх у якасці закладчыкаў”.
Свае абавязанні перад крамай дзесяцікласнік не выконваў, пакідаючы ўсю выручку сабе.
“Пры ім, у кватэры і схованках знойдзена і вынята асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва 4-СМС”, — гаворыцца ў паведамленні.
Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі (крымінальная адказнасць за нарказбыт у Беларусі надыходзіць з 14-гадовага ўзросту).
29 снежня 2025 года прэс-служба МУС паведамляла пра затрыманне 34-гадовага жыхара Кобрына (Брэсцкая вобласць), які, як сцвярджалася, усяго два тыдні працаваў кур’ерам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў.
За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае з даных Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
На падставе першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — 3.
14-гадовай закладчыцы псіхатропу пагражае да 20 гадоў зняволення — МУС

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


