Унесеную ў мора ў Мурманскай вобласці беларуску шукаюць з вечара 1 студзеня
3 студзеня, Позірк. Паўтара сутак працягваюцца ў Мурманскай вобласці (РФ) пошукі зніклай грамадзянкі Беларусі 1968 года нараджэння, вынікае з паведамлення беларускай амбасады ў Расіі.
Увечары 2 студзеня дыпмісія пацвердзіла, што 1 студзеня 2026 года жанчыну “ўнесла ў мора падчас групавых заняткаў айс-флаацінгам у акваторыі ракі Тулома”.
“На месцы здарэння складаныя ўмовы надвор’я і нізкая тэмпература. Паводле аператыўнай інфармацыі, на 20:00 2 студзеня 2026 года зніклая грамадзянка не выяўленая. Пошукавая аперацыя будзе працягнутая”, — адзначылі ў амбасадзе.
Падкрэсліваецца, што генеральнае консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу “знаходзіцца ў пастаянным кантакце з рэгіянальнымі следчымі органамі і выратавальнымі службамі”.
Паводле звестак расійскіх СМІ, беларуску ўнесла ў мора ўвечары 1 студзеня. Паведамлялася, што яна “плавала ў гідракасцюме разам з групай у акваторыі ракі Туломы” (упадае ў Баранцава мора).
Адзначалася, што Следчы камітэт Мурманскай вобласці распачаў крымінальную справу па факце інцыдэнту.
Ас-флаацінг — купанне ў халодным вадаёме ў спецыяльным ўцепленым гідракасцюме. Зарадзіўся ў Скандынаўскіх краінах каля 10 гадоў таму.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства



