Качанава, якая ігнаруе гібель мірнага насельніцтва Украіны ад расійскіх нападаў, асудзіла ўдар па кафэ на акупаванай тэрыторыі

2 студзеня, Позірк. Старшыня Савета Рэспублікі, былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава “падтрымала сваю калегу, старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Іванаўну Мацвіенку ў асуджэнні ўдараў УСУ беспілотнікамі ў кавярні і гатэлі ў вёсцы Хорлы Херсонскай вобласці ў навагоднюю ноч, у выніку якіх загінулі звыш двух дзясяткаў мірных грамадзян, уключаючы дзяцей“. Пра гэта паведаміла прэс-служба СР НС.
Прыводзіцца выказванне Качанавай: “Мы заўсёды з глыбокім болем успрымаем весткі аб гібелі мірнага насельніцтва ў зонах узброеных канфліктаў і лічым падобныя атакі на грамадзянскія аб’екты грубым парушэннем міжнароднага гуманітарнага права”.
“Яна падкрэсліла, што атакі на грамадзянскае насельніцтва нічым не могуць быць апраўданыя, а ў бягучых умовах толькі шкодзяць і ствараюць вельмі негатыўны фон для палітыка-дыпламатычных намаганняў, накіраваных на спыненне канфлікту ва Украіне. Старшыня Савета Рэспублікі выказала спачуванні сем’ям загінулых і пажадала хутчэйшага выздараўлення пацярпелым“, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым Качанава за амаль чатыры гады поўнамаштабнай вайны ні разу не асудзіла атакі арміі РФ на мірнае насельніцтва Украіны, якія прыводзяць да шматлікіх ахвяр.
Зараз спікер СР НС прыняла на веру паведамленне, распаўсюджанае губернатарам акупаванай часткі Херсонскай вобласці Уладзімірам Сальда пра ўдар трох БПЛА па кафэ і гасцініцы, дзе “мірныя жыхары адзначалі Новы год“.
Украінская армія заявіла, што атакуе толькі ваенныя цэлі. Вёска Хорлы знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Адна з валанцёраў расійскай арміі Санія Дзянісава паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што з сяла даўно выгналі мясцовых жыхароў, іх дамы занялі прыезджыя, доступ туды толькі па прапусках. “Трагедыя, якая адбылася ў Хорлах Херсонскай вобласці, была чаканая. Пра гэта я падрабязна пісала раней — пра сістэму рэйдарства, запалохванняў і поўнае бязмежжа, якое зладзілі там былыя і цяперашнія “гаспадары“ вёскі. Я казала пра гэта ў жніўні, перадавала інфармацыю на [Усходнім эканамічным] форуме ў верасні [ва Уладзівастоку] і нагадвала ў Маскве ў снежні. Вынік быў прадказальны: добрым гэта не магло скончыцца. Таму, чытаючы цяпер пра трагедыю, я не веру, што мясцовыя жыхары нешта святкавалі ў гэтыя дні“, — напісала Дзянісава.
У іншых пракрамлёўскіх пабліках паведамляецца пра гібель расійскіх вайскоўцаў, а таксама начальніка паліцыі аднаго з паселішчаў на не падкантрольнай Украіне тэрыторыі (называецца прозвішча).
Акупаванае 24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, сяло Хорлы не аднойчы з’яўлялася ў зводках баявых дзеянняў і паведамленнях СМІ. 28 снежня 2023 года штурмавік арміі РФ параніў там амапаўца з Дагестана. У ноч на 13 красавіка 2024 года невядомыя спалілі ў вёсцы некалькі вайсковых грузавікоў. У ноч на 24 красавіка 2025 года ўкраінскія дроны нанеслі ўдар па размяшчэнні супрацоўнікаў ФСБ РФ.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



