Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе

2 студзеня, Позірк. На 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай па росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай па яго падаражэнні (+22,59%).
На першай пазіцыі паводле вынікаў 2025 года Расія, дзе долар патаннеў на 23,07% (са 101,6797 да 78,2267 рубля).
У снежні долар у Беларусі патаннеў на 0,43% — шостае месца пасля Казахстана (-1,94%), Латвіі, Літвы, Эстоніі (-1,56%) і Малдовы (-1,20%).
Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

