Упершыню за апошнія 10 гадоў на Новы год не было адлігі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 1 студзеня 2026 года ў 19:17

1 студзеня, Позірк. Упершыню за апошнія 10 гадоў на Новы год не было адлігі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў раёне метэастанцыі “Палеская ” ў Лунінецкім раёне (Брэсцкая вобласць) — 22,4 градуса ніжэй за нуль, у Ганцавічах — 21,3 і Мінску — 20,8 пры прагнозе сіноптыкаў да -20.
Апошні раз марознае надвор’е было ў першыя суткі 2016 года, а самым цёплым у разгляданы перыяд аказалася 1 студзеня 2023 года, калі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд дня і месяца за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў у Беларусі (з 1881 года) — 16,4 градуса вышэй за нуль у Высокім (Брэсцкая вобласць).
Абсалютны тэмпературны мінімум трымаецца 47 гадоў (-32,1 градуса 1 студзеня 1979 года ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці).
2 студзеня Белгідрамет прагназуе рэзкае пацяпленне: ноччу ад 0 на паўднёвым захадзе да -17 на ўсходзе, днём ад -3 да +1. На працягу сутак 3 студзеня ад 0 да -6.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


