Мінабароны Беларусі запланавала на 2026 год больш за 920 мерапрыемстваў з 35 краінамі

1 студзеня, Позірк. Міністэрства абароны Беларусі запланавала на 2026 год больш за 920 мерапрыемстваў з 35 краінамі на трох кантынентах, паведаміў начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочнік міністра па пытаннях МВС Валерый Равенка.
Сярод іншага, як напісаў чыноўнік на сваёй старонцы ў сацсетцы Х, сёлета ў Беларусі пройдуць вучэнні з міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах — манеўры з удзелам беларускай арміі. Акрамя таго, вайскоўцы з Беларусі возьмуць удзел у міжнародных спаборніцтвах у Пакістане PATS-2026.
Паводле інфармацыі Равенкі, па лініі міжнароднай вайсковай супрацы ў 2025 годзе адбылося 756 мерапрыемстваў (з удзелам міністра і яго намеснікаў — 97). Міністр абароны Віктар Хрэнін здзейсніў чатыры афіцыйныя візіты — у М’янму, Катар, Пакістан і Зімбабвэ, а начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка тры — у В’етнам, Кубу і Казахстан. Падпісаныя тры міжнародныя пагадненні — з Пакістанам, Кыргыстанам і Зімбабвэ.
У 2025 годзе, на думку памочніка міністра, адбылася “значная актывізацыя вайсковай і вайскова-тэхнічнай супрацы”.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



