У 2026 годзе ўлады Беларусі хочуць папулярызаваць ролю жанчын “у захаванні і развіцці грамадства”

1 студзеня, Позірк. Сфармаваць “нацыянальны вобраз жанчыны-працаўніцы”, а таксама папулярызаваць ролю жанчын “у захаванні і развіцці грамадства” — такія мэты падпісанага ўказа № 1, якім 2026-ы абвяшчаецца “годам беларускай жанчыны”.
З дакумента, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам 1 студзеня і ў той жа дзень апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, вынікае, што Савету міністраў пры ўдзеле выканкамаў у Мінску і абласцях належыць “распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны”.
Гэтыя структуры таксама павінны “забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана”.
Пра тое, што 2026-ты стане Годам беларускай жанчыны, Лукашэнка абвясціў у навагоднім звароце. “Мы ўшаноўваем нашых маці, жонак і дачок адзін дзень у годзе. Настаў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці”, — патлумачыў ён сваё рашэнне.
Лукашэнка заклікаў “берагчы нашу жанчыну і сваю зямлю, абараняць сваю будучыню — сям’ю, родных, блізкіх і сяброў ад бед і нягод”.
Паводле даных праваабарончага цэнтру “Вясна”, у месцах пазбаўлення волі на канец снежня 2025 года знаходзілася 167 жанчын-палітвязняў. 659 жанчын такі статус мелі раней (падлік вядзецца з траўня 2020 года, калі пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія).
Як паведамляў “Позірк”, 2025-ы быў абвешчаны Годам добраўпарадкавання, 2024-ы — Годам якасці, 2023-ы — Годам міру і стварэння, 2022-м — Годам гістарычнай памяці, 2021-ы — Годам народнага адзінства, перыяд 2018–2020-ы — Годам малой радзімы.
Нармалізацыя сексізму. Як прапаганда ператварае жанчын у дадатак да мужчын
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



