Лукашэнка выказаў здагадку, што Украіна хоча сарваць мірны перамоўны працэс

31 снежня, Позірк. Украіна хоча сарваць мірны перамоўны працэс, выказаў здагадку Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра атаку ўкраінскіх дронаў на рэзідэнцыю прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якая, паводле сцвярджэння расійскіх уладаў, адбылася ў ноч на 29 снежня.
“Можа, яны хацелі справакаваць Пуціна ў момант, калі ўжо мір вось побач. Каб сарваць гэты перамоўны працэс. Ёсць такі пункт гледжання, — прыводзіць словы палітыка, які наведаў 31 снежня холдынг “Гарызонт”, яго прэс-служба. — Што Пуцін там пойдзе на нейкую эскалацыю, што ён адмовіцца ад мірнага нейкага шляху. А сёння раніцай я ўжо заўважыў: нічога падобнага. У гэтым увесь Пуцін. Ён не мітусіцца. І ён мае рацыю. Не трэба спяшацца. Ёсць мірны трэк — ідзем па ім”.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Расіі “ёсць чым бахнуць па цэнтрах прыняцця рашэнняў, што каменя на камені не застанецца”.
“Трэба спыніцца, трэба каб у будучым годзе ўсё ж такі дамовіліся аб міры. І я б вельмі хацеў, каб у гэтым плане Дональд Трамп быў шчыры. Каб гэта не было гульнёй або спектаклем, дзе адну і тую ж ролю адыгрывае Трамп і Захад цэлым або еўрапейскія дзяржавы. Нешта я так падазраю, калі так, што там нашы “браты-англічане” стаяць за гэтым. Цалкам магчыма, — сказаў Лукашэнка. — Уладзіміру Аляксандравічу [Зяленскаму] не трэба гэтым шляхам ісці. І так загубіў квітнеючую частку Еўропы. Ну, даб’е канчаткова. Не трэба яму гэтым шляхам ісці. Трэба, пакуль не позна, дамовіцца”.
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным 26 лістапада ў Бішкеку (Кыргызстан) пацвердзіў “гатоўнасць аднавіць мірныя перамовы аб Украіне на мінскай пляцоўцы”.
Такую заяву ён зрабіў, рэагуючы на словы Пуціна — той сказаў, што “літаральна з першых дзён [расійска-ўкраінскай вайны] усе намаганні, якія рабіліся Беларуссю ў гэтым кірунку, мелі добры вынік”. “І першыя нашы кантакты па гэтым пытанні з кіеўскім рэжымам праходзілі менавіта на беларускай зямлі”, — адзначыў прэзідэнт РФ.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследвальнікі неаднаразова прадстаўлялі звесткі, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Расійска-ўкраінскія перамовы на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе праходзілі ў Гомелі (28 лютага) і Брэсце (3 і 7 сакавіка).


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
