29 снежня зафіксавана рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС

30 снежня, Позірк. Рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў незаконна трапіць з Беларусі ў Еўрасаюз — 13 — зафіксавана 29 снежня.
Усе нелегалы спрабавалі пранікнуць у Латвію, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак памежных службаў суседніх краін ЕС.
Апошні раз больш спробаў было адзначана 19 снежня — 25 (Літва — 12, Польшча — 10, Латвія — 3).
Для Латвіі 13 спробаў — рэкорд за перыяд пасля 18 снежня, калі іх было 69.
29 снежня начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс заявіў, што нелегальная міграцыя на мяжы з Беларуссю “ненатуральнага паходжання“, таму змены рэжыму аховы магчымыя толькі ў тым выпадку, калі Мінск “вырашыць спыніць гэты ціск“.
Паводле слоў Пуятса, у плане міграцыйнага ціску найбольш цяжкімі ў 2025 годзе былі летнія месяцы. Снежань “выдаўся спакойным, калі не лічыць адзін дзень, калі на мяжы было спынена 69 чалавек“.
Разам з тым чыноўнік прывёў у прыклад Польшчу, дзе “таксама бываюць дні, калі не рэгіструецца ніводнай спробы незаконнага пераходу, але затым у нейкі дзень іх аказваецца вельмі шмат” (гаворка аб выяўленні 11 снежня тунэлю пад памежным плотам з польскага боку). Гэта, на ягоную думку, “сведчыць пра тое, што памежная ахова не можа расслабляцца і скарачаць рэсурсы”.
Агулам за 29 дзён снежня суседнія краіны Еўрасаюза зафіксавалі 425 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў 1,7 раза менш, чым за той жа перыяд 2024 года (719).
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка29 снежня зафіксавана рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

