Прыпыненая ліцэнзія медцэнтра “Альфамед”

28 снежня, Позірк. Аб “часовым прыпыненні” ліцэнзіі на аказанне паслуг паведаміў на сваім сайце медыцынскі цэнтр “Альфамед”.
“Інфармацыя аб аднаўленні дзейнасці будзе размешчаная на афіцыйным сайце прадпрыемства”, — адзначае арганізацыя.
Падрабязнасці не паведамляюцца.
На сайце “Альфамеда” гаворыцца, што цэнтр мае “больш чым 20-гадовы досвед працы”. Прымае пацыентаў па трох адрасах у Мінску. Аказвае шырокі спектр медыцынскіх паслуг.
У 2022 годзе Міністэрства аховы здароўя актыўна правяраў прыватныя медцэнтры. Прыпынялася праца мінімум дзевяці з іх: “Кравіра”, “Доктар Нэма”, “ПлеядаМед”, “Тры Дантысты Плюс”, Dental Clinic, “Нардзін”, “ЛАДЭ”, “Клініка А1”, а таксама “Клініка” Мерсі”, будаўніцтва якой фінансавалася з удзелам Сусветнага банка.
Большасць медцэнтраў аднавіла аказанне паслуг.
17 красавіка 2023 года Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць уладальніка і чатырох работнікаў медцэнтра “Новы зрок”. У лістападзе 2024-га ўладальнік цэнтра Алег Каўрыгін быў завочна прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваны на 10 тыс. базавых велічынь (на той момант 400 тыс. рублёў). Прызнаны вінаватым паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку такіх, якія выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



