У Беларусь прыбыла чарговая партыя расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2

26 снежня, Позірк. Аб прыбыцці 26 снежня на адзін з беларускіх аэрадромаў чарговай партыі расійскіх самалётаў Су-30СМ2 паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле слоў намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Аляксандра Бяляева, прыбыццё знішчальнікаў “стала ўжо добрай традыцыяй: парк яе няўхільна абнаўляецца”.
“Паглядзіце на самалёты Су-30см2, якія зноў прыбылі. Гэта самалёт-знішчальнік, які адпавядае ўсім патрабаванням, што прад’яўляюцца да авіяцыйнай тэхніцы такога класа. Лётаць на ім — гэта сапраўднае шчасце”, — заявіў Бяляеў.
Неўзабаве, сказаў ён, самалёты “пройдуць тэхнічнае вывучэнне ў авіяцыйнай базе”: “Максімум праз два тыдні [яны] заступяць на абарону нашай любімай Радзімы ў паветранай прасторы”.
“Гэта не крайняя партыя: у далейшым будзе паступаць новая тэхніка, абараназдольнасць нашых паветраных межаў будзе ўзрастаць”, — адзначыў военачальнік, не ўдакладніўшы, з якой краіны прыбыла тэхніка.
Аб прыбыцці ў Беларусь самалётаў Су-30СМ2 Мінабароны таксама паведамляла 14 жніўня.
Заяўлялася, што тэхніка атрыманая “ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і Расіяй для “павышэння магчымасцяў Ваенна-паветраных сіл па забеспячэнні бяспекі Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы”.
Аб дастаўцы ў Беларусь першай партыі знішчальнікаў Су-30СМ2 паведамлялася 27 траўня. Тады камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што сёлета Беларусь атрымае яшчэ адну іх партыю.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


