Мінск 16:07

У 53-гадовага мінчаніна канфіскавана 640 літраў нелегальнага алкаголю

26 снежня, Позірк. Аб канфіскацыі ў 53-гадовага жыхара Мінска больш за 640 літраў нелегальнага алкаголю паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

“Пры аглядзе арандаванага ім гаражнага бокса міліцыянеры выявілі звыш 560 літраў дарагога імпартнага спіртнога і 80 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці без акцызных марак Рэспублікі Беларусь”, — адзначае ведамства.

Кошт канфіскаванай алкагольнай прадукцыі складае каля 35 тыс. рублёў.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол. “Парушальніку пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару”, — гаворыцца ў паведамленні.

У Маладзечанскім раёне выяўлена чацвёртая са жніўня вытворчасць самагону

8 кастрычніка, Позірк. "Міні-прадпрыемства" па вытворчасці моцных спіртных напояў выяўлена ў вёсцы Забалоцце (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) падчас рэйдавых мерапрыемстваў міліцыі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле даных МУС, вытворчасцю самагону займаўся 24-гадовы мясцовы жыхар, з гаспадарчых пабудоў якога канфіскавана каля …

Падзяліцца: