У Гомелі праз пяць дзён пасля выбуху ў шматкватэрным доме знойдзена цела загінулай жанчыны
23 снежня, Позірк. Аб знаходцы ў 21:30 22 снежня пад абвалам перакрыццяў двух паверхаў у доме па вуліцы Косарава цела загінулай у выніку выбуху 17 снежня жанчыны паведаміў 23 снежня Гомельскі аблвыканкам.
Намеснік старшыні выканкама Андрэй Бараноўскі адзначыў, што цела было знойдзена пры разборы завалаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулай з’яўляецца жыхарка дома.
Адзначаецца, што ўпраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці працягваецца праца па выяўленні ўсіх абставін інцыдэнту, прычын і ўмоў, якія прывялі да трагедыі. Прызначаны неабходныя экспертныя даследаванні. Прававая ацэнка таго, што адбылося, будзе дадзена пасля правядзення комплексу следчых дзеянняў.
Таксама Бараноўскі паведаміў, што “спецыялісты ў доме па вуліцы Косарава правялі неабходныя дэмантажныя работы”: “Устаноўлена, што дадатковых канструкцый не пашкоджана. Камісіяй прынята рашэнне па аднаўленні ў найкарацейшыя тэрміны будынка да першапачатковага стану, распрацоўваецца алгарытм дзеянняў”.
Пра “выбух газапаветранай сумесі” ў кватэры на 7-м паверсе 10-павярховага дома (вул. Косарава, 3) у Гомелі ў дзень здарэння паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пазней ведамства заявіла, што ў выніку выбуху “адбылося абрушэнне пліт перакрыццяў жылых пакояў з восьмага па шосты паверхі, пашкоджана вонкавая сценавая панэль дома”.
Бараноўскі ў той жа дзень паведаміў, што ў пад’ездзе, у адной з кватэр якога адбыўся выбух, “пражывала 78 чалавек, з іх 11 дзяцей”.
“Чатыры прадстаўнікі сталага ўзросту, якім урачамі прадпісаны пасцельны рэжым, прыняты нашымі медыкамі, для іх арганізуюць асобы догляд. Маюць патрэбу Жыхарам, якія маюць патрэбу, прадстаўлены месцы для часовага пражывання, арганізавана харчаванне. Асноўная задача на сённяшні дзень — супакоіць людзей, каб у гэтай складанай сітуацыі яны пачуваліся камфортна”, — заявіў тады чыноўнік.
З таго часу пра пацярпелых ні ведамствы, ні дзяржаўныя СМІ не паведамлялі.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

