Расія не прапусціла ў Беларусь больш за 250 кг чырвонай ікры

23 снежня, Позірк. Аб спыненні ўвозу ў Беларусь чырвонай ікры і морапрадуктаў паведаміла расійская Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што з 29 лістапада па 22 снежня падчас сумесных мерапрыемстваў са Смаленскай мытняй упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях агледзела пяць транспартных сродкаў з ікорнай і морапрадукцыяй агульнай вагой больш за 400 кг, затрыманых раней пры руху ў Беларусь у аб’езд афіцыйных ветэрынарных кантрольных пастоў.
Пры правядзенні надгляду ветэрынарныя інспектары ўстанавілі, што ва ўсіх выпадках у перавозчыкаў — грамадзян Рэспублікі Беларусь — адсутнічалі неабходныя ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне, якасць і бяспеку прадукцыі. Аналіз даных сістэмы нагляду за і сертыфікацыі “Меркурый” таксама не паказаў афармлення ветэрынарных суправаджальных дакументаў у электронным выглядзе.
Акрамя таго, адзначыла ведамства, гэтыя грузы перавозіліся ў нездавальняючых санітарных умовах, у багажніках і грузавых адсеках аўтамабіляў, не прызначаных для транспарціроўкі харчовых прадуктаў, без кантролю устаноўленых вытворцамі тэмпературных рэжымаў перавозкі.
Пасля разбору ікра агульнай вагой больш за 250 кг, а таксама мідыі, печань трэскі, ракі і іншая прадукцыя былі вернутыя адпраўнікам, вінаватыя прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
