Мінск 10:58

У бальніцы застаюцца трое з дзесяці пацярпелых на пажары ў Століне

Фота: тэлеграм-канал Столінскага райвыканкама

22 снежня, Позірк. Трое непаўналетніх, якія пацярпелі на пажары ў Століне (Брэсцкая вобласць), па-ранейшаму застаюцца пад наглядам урачоў у бальніцы, паведамляе мясцовы райвыканкам.

“Чацвёра дзяцей і трое дарослых выпісаныя са Столінскай ЦРБ. Іх стан — здавальняючы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася аб шпіталізацыі дзесяці чалавек, якія пацярпелі 20 снежня ў Століне на пажары ў адным з дамоў на вул. Гагарына.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, сярод іх трое дарослых і сем дзяцей (пяць — ва ўзросце 3–8 гадоў, два — старэйшыя за 15 гадоў).

“Урачы Столінскай ЦРБ правялі дыягнастычныя агляды і прызначылі лячэнне ўсім дзецям і дарослым”, — гаварылася ў паведамленні.

Адзначалася, што ўзгаранне адбылося ў кватэры на 3-м паверсе, у жыллі на 4-м і 5-м паверхах было задымленне.

Стан людзей, якія паступілі ў бальніцу, ацэньваўся як “сярэдняй цяжкасці і здавальняючы”, пры гэтым на момант агляду пагрозы жыццю не было.

Падзяліцца: