Пасля пажару ў Століне шпіталізавана дзесяць чалавек — сем дзяцей і трое дарослых

20 снежня, Позірк. Дзесяць чалавек шпіталізавана ў Століне (Брэсцкая вобласць) пасля пажару, які адбыўся 20 снежня ў адным з дамоў на вул. Гагарына, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, сярод іх трое дарослых і сем дзяцей (пяць — ва ўзросце 3–8 гадоў, два — больш за 15 гадоў).
“Урачы Столінскай ЦРБ правялі дыягнастычныя агляды і прызначылі лячэнне ўсім дзецям і дарослым”, — гаворыцца ў паведамленні.
Апісваючы вядомыя дэталі здарэння, Мінздароўя спаслалася на мясцовы тэлеграм-канал “Столінскі раён”. Паводле звестак гэтай крыніцы, узгаранне адбылося ў кватэры на 3-м паверсе, у жыллі на 4-м і 5-м паверхах было задымленне.
Рэсурс адзначыў, што стан людзей, якія трапілі ў бальніцу, “сярэдняй цяжкасці і здавальняльны”, пры гэтым на момант агляду пагрозы жыццю не было.


- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

