Па факце смяротнага ДТЗ у Слонімскім раёне распачата крымінальная справа
19 снежня, Позірк. Пра пачатак справы паводле ч. 3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць двух і больш асоб) КК па факце смяротнага ДТЗ у Слонімскім раёне (Гродзенская вобласць) паведаміў Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 11.30 на пад’ездзе да горада Слонім 22-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi пры выкананні абгону дапусціў сутыкненне з аўтамабілем Volkswagen, які рухаўся ў спадарожным кірунку.
У выніку ДТЗ загінулі чатыры чалавекі: кіроўца і два пасажыры Audi, пасажыр Volkswagen. Яшчэ два чалавекі шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Да правядзення агляду і фіксацыі слядоў прыцягнутыя дасведчаныя следчыя абласнога ўпраўлення і цэнтральнага апарата Следчага камітэта.
Высвятляюцца “ўсе абставіны здарэння”.
Раней паведамлялася, што паводле даручэння міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выбыў начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле даных Следчага камітэта, у першай палове 2025 года ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх людзей, аднак узрасла колькасць загінулых. Значны рост колькасці ДТЗ назіраецца ў Гомельскай вобласці, загінулых — у Мінску, параненых — у Мінскай вобласці. Дакладныя лічбы не называліся.
Ротчанкаў 21 кастрычніка паведаміў, што ў 2024 годзе ў ДТЗ загінулі 434 чалавекі.

- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэзкі рост актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства