Кучынскі: З літоўскім бокам абмяркоўваецца новая сістэма аховы Ціханоўскай
19 снежня, Позірк. “Далейшыя фарматы і дэталі” новай сістэмы аховы Святланы Ціханоўскай абмяркоўваюцца з літоўскім бокам, паведаміў LRT дыпламатычны дарадца дэмлідара Дзяніс Кучынскі.
“Толькі пасля разумення ўсіх дэталяў мы будзем прымаць далейшыя рашэнні. Праца Ціханоўскай і яе Офіса ў Літве працягваецца ў штатным рэжыме”, — адзначыў Кучынскі.
Ён разлічвае, што згаданыя абмеркаванні завершацца ў бліжэйшы час.
19 снежня стала вядома, што ахову Ціханоўскай у Літве будзе забяспечваць мясцовая паліцыя.
Паводле слоў прэс-сакратара Дэпартамента паліцыі Рамунаса Матаніса, паліцыянты пачнуць выконваць гэтыя абавязкі ў “бліжэйшыя дні”.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне (былы кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс расцаніў гэты крок як здраду). Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала яго не тэхнічным, а палітычным.
Дзеючы прэм’ер Інга Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай не знята, але “скарэкціравана з улікам бягучых рэалій”.
8 кастрычніка Кучынскі заявіў, што работа фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпынена ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі”.
14 кастрычніка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца.
17 кастрычніка стала вядома, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханаўскую ахову — да таго часу, пакуль не будзе сфарміравана новая сістэма бяспекі.
22 кастрычніка намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў аб “пагрозах учынення забойства”, якія паступілі на яго адрас і ў адрас Ціханоўскай.
Перагляд аховы Ціханоўскай “не быў палітычным рашэннем аб зніжэнні ўзроўню”, гэта “змена формы”, заявіў 24 кастрычніка міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
У СМІ час ад часу з’яўляецца інфармацыя аб планаваным пераездзе Офіса Ціханоўскай у Польшчу з меркаванняў бяспекі. Супрацоўнікі каманды палітыка гэтыя звесткі абвяргаюць.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэзкі рост актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў гадавы план будаўніцтва жылля выкананы на 79% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


