Мінск 17:21

Долар, еўра і юань падаражэлі перад выходнымі

Фота: pixabay.com

19 снежня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня.

Курс долара вырас да 2,9616 рубля (+0,57%; +0,0168), еўра — да 3,465 (+0,08%; +0,0029), юаня — да 4,2043 за 10 (+0,54%; +0,0225).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6558 за 100 (-0,65%; -0,0239).

На гэтым працоўным тыдні (15–19 снежня) каціроўка еўра вырасла на 0,27% (з 3,4555 да 3,465), долара — на 0,45% (з 2,9483 да 2,9616), юаня — на 0,69% (з 4,1756 да 4,2043 за 10); расійскага рубля — знізілася на 1,29% (з 3,7037 да 3,6558 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 11 месяцаў 2025 года знізіўся на 16,07% (з 3,4735 да 2,9153 рубля) — гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 лістапада 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня і студзеня — кастрычніка — трэцяе — -12,92% і -14,29% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: