20 вывезеных ва Украіну беларускіх палітвязняў прыбыла ў Вільнюс

18 снежня, Позірк. У Вільнюс з Украіны прыбыла група з 20 беларускіх палітвязняў, паведамляе праваабарончая ініцыятыва “Дапамога”.
Сярод іншых у сталіцу Літвы прыехалі палітык Павел Севярынец і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская раней звярнулася да беларусаў і прадстаўнікоў СМІ з просьбай “не парушаць спакой” палітвязняў і паважаць іх “асабістыя межы”.
Паводле яе слоў, рэгістрацыйныя цэнтры гатовыя да прыёму людзей у Вільнюсе.
Раней паведамлялася, што група з 89 беларускіх палітвязняў у ноч на 18 снежня прыбыла з Украіны ў Варшаву.
Сярод прыбылых у польскую сталіцу — Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка (яны з Варшавы накіруюцца ў Германію, якая заявіла, што прыме іх), Максім Знак, Аляксандр Фядута, Марына Золатава і інш.
Раней паведамлялася, што ў Еўрасаюз з Украіны выехала 109 палітвязняў. Каля 80% з іх накіроўваліся ў Варшаву, астатнія — у Вільнюс, паведаміў “Позірку” дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
Выезд ажыццёўлены праз пункт пропуску Ягодзін у Валынскай вобласці (з польскага боку Дарагуск).
13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам Аляксандр Лукашэнка вызваліў 123 чалавекі (110 грамадзян Беларусі і 13 замежнікаў) з умовай іх наступнага ад’езду з краіны. 109 беларусаў і 5 украінцаў былі вывезеныя на тэрыторыю Украіны праз пункты пропуску Новая Гута / Новыя Ярылавічы, праз якія Украіна і Расія звычайна праводзяць абмен палоннымі. Яшчэ адзін палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі быў высланы ў Літву.
У той жа дзень фонд салідарнасці BySol абвясціў пачатак збору ахвяраванняў для былых палітвязняў — 123 тыс. еўра (па 1 тыс. на кожнага для забеспячэння першачарговых патрэбаў). Паступіла 254.919 еўра, або ў 2,1 раза больш. Збор працягнецца да 31 снежня.


- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАнонсы падзей на 18 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

