Мінск 15:47

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах 17 снежня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

17 снежня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 снежня.

Курс долара вырас да 2,9477 рубля (+0,45%; +0,0132), еўра — да 3,4621 (+0,23%; +0,008), юаня — да 4,1892 за 10 (+0,52%; +0,0217).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6849 за 100 (-0,37%; -0,0138).

На мінулым працоўным тыдні (8–12 снежня) каціроўка еўра вырасла на 2,92% (з 3,3575 да 3,4555), долара — на 2,49% (з 2,8767 да 2.9483), юаня — на 2,75% (з 4,064 да 4,1756 за 10); расійскага рубля — знізілася на 2,14% (з 3,7845 да 3,7037 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 11 месяцаў 2025 года знізіўся на 16,07% (з 3,4735 да 2,9153 рубля) — гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 лістапада 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня і студзеня — кастрычніка — трэцяе — -12,92% і -14,29% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: