Падтрымка вызваленых палітвязняў паказала, што беларусы не перагарнулі старонку — Ціханоўская
17 снежня, Позірк. Падтрымка вызваленых палітвязняў паказала, што беларусы “не перагарнулі старонку”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“І я вельмі шчаслівая за тых, хто ўжо вельмі хутка абдыме сваіх родных, сяброў, каханых. Мы памятаем, што за кратамі застаецца яшчэ больш за тысячу палітвязняў. Мы працягваем працаваць над вызваленнем людзей і нашай краіны, — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале. — Сёння я хацела б падзякаваць кожнаму і кожнай, хто зрабіў неверагоднае. Разам мы толькі на адной платформе сабралі больш за 250 тысячаў еўра для вызваленых, і зборы працягваюцца”.
Яна падзякавала валанцёрам і арганізацыям, якія хутка змабілізаваліся, каб прыняць вызваленых палітвязняў, якіх вывезлі ва Украіну і тым, хто цяпер займаецца пытаннем пераезду іх у краіны Еўрасаюза: “Гэтыя дні яшчэ раз даказалі, што беларусы не забыліся <…>. І яшчэ раз пераканаліся, што разам мы сіла”.
На раніцу 17 снежня вызваленым палітвязням сабрана амаль 254 тыс. еўра. Грошы людзі працягваюць адпраўляць з 13 снежня, калі збор абвясціў фонд салідарнасці BySol. Першапачатковая сума складала 123 тыс. еўра, або па 1 тыс. на кожнага вязня.
“Людзей пасля многіх гадоў турмы выціскаюць за межы краіны, дзе яны найбліжэйшым часам сутыкнуцца з праблемамі эміграцыі. <…> Усе сабраныя сродкі мы падзелім пароўну паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя цяжкія дні эміграцыі”, — гаварылася ў тлумачальнай запісцы фонду.
Было абвешчана, што збор будзе доўжыцца да 31 снежня. Сродкі, не запатрабаваныя да 1 красавіка 2026 года, будуць перададзеныя тым, хто з гэтай групы звярнуўся па дапамогу.
BySol паведаміў, што не спаганяе камісіі, “аднак сума выплат можа быць некалькі меншай — за кошт камісій аплатнай сістэмы і банкаўскіх камісій”.
За першыя 10 гадзін збору было сабрана больш за 200 тыс. еўра.
13 снежня пасля перамоваў у Мінску Коўла і Аляксандра Лукашэнку было вызвалена і вывезена з краіны 123 палітвязні. Большасць з іх зараз знаходзяцца ва Украіне.
ЗША заявілі аб намеры зняць санкцый з беларускіх калійных угнаенняў. 15 снежня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала агульную ліцэнзію, якая дазваляе правядзенне аперацый з ААТ “Беларуськалій” і ААТ “Беларуская калійная кампанія”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі няма дэфіцыту кадраў у сферы турызму, сцвярджаюць чыноўнікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЗа студзень — кастрычнік экспарт турпаслуг павялічыўся на 144% — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


