Мінск 00:50

Францыя вітала вызваленне 123 палітвязняў і заклікала рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі

Ілюстрацыйнае фота: Arno Senoner / unsplash.com

15 снежня, Позірк. Францыя вітае вызваленне 123 палітвязняў у Беларусі дзякуючы пасярэдніцтву ЗША, заявіла амбасада гэтай еўрапейскай краіны ў Мінску.

“Францыя заклікае да працягу такой дынамікі шляхам спынення палітычна матываваных прысудаў і турэмных зняволенняў, а таксама да гарантаванай павагі асноўных правоў усіх беларусаў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі”, — адзначаецца ў заяве.

Дыпмісія заклікала ўлады ў Мінску наладзіць дыялог з усімі пластамі беларускага грамадства.

13 снежня пасля перамоваў у Мінску спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі было вызвалена і вывезена з краіны 123 палітвязняў. Большасць з іх цяпер знаходзіцца ва Украіне.

ЗША заявілі аб зняцці санкцый з беларускіх калійных угнаенняў.

Падзяліцца: