Лукашэнку не пазбегнуць адказнасці за злачынствы ў дачыненні да беларусаў і ўкраінцаў — МЗС Украіны

15 снежня, Позірк. Аляксандру Лукашэнку і ўсім датычным да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі не пазбегнуць адказнасці за ўсе ўчыненыя злачынствы як у дачыненні да беларускіх грамадзян і Беларусі, так і ў дачыненні да Украіны і ўкраінскага народа, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.
Знешнепалітычнае ведамства вітае вызваленне 13 снежня 2025 года “з турмаў беларускага рэжыму“ 123 палітвязняў, сярод якіх пяць украінцаў.
Падкрэсліваецца, што вызваленне людзей, якіх кінулі за краты толькі за імкненне быць свабоднымі, стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням Злучаных Штатаў Амерыкі, “асабіста прэзідэнта Дональда Трампа“, усёй дэмакратычнай супольнасці, праваабаронцаў і няўрадавых арганізацый.
“Верым, што вызваленне палітвязняў будзе набліжаць і вызваленне Беларусі як краіны — яна шмат гадоў знаходзіцца пад васальным кіраваннем Масквы і ў няволі рэжыму Лукашэнкі, які, у прыватнасці, выкарыстоўвае людзей як жывы тавар для абмену на палітычныя індульгенцыі“, — адзначае знешнепалітычнае ведамства Украіны.
МЗС выказаў упэўненасць, што аднойчы Беларусь вернецца ў “натуральны стан свабоднай, дэмакратычнай еўрапейскай краіны“.
13 снежня ў рамках дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам Лукашэнка памілаваў 123 чалавекі (110 грамадзян Беларусі і 13 замежнікаў) з умовай іх наступнага ад’езду з краіны. 109 беларусаў і 5 украінцаў прыбылі на тэрыторыю Украіны праз пункты пропуску Новая Гута / Новыя Ярылавічы, дзе Украіна і Расія звычайна праводзяць абмен палоннымі.
14 снежня міністр унутраных спраў ФРГ Александар Добрындт заявіў, што Германія прыме вывезеных ва Украіну Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2,3% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка



