Ціханоўская выказала спачуванні сем’ям загінулых і пацярпелым ад тэракту на святкаванні Ханукі ў Сіднэі
14 снежня, Позірк. Святлана Ціханоўская выказала спачуванні пацярпелым і сем’ям ахвяр тэрарыстычнага акту, які быў здзейснены 14 снежня на адным з пляжаў Сіднэю (Аўстралія) падчас арганізаванага там яўрэйскага свята Ханука.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, трое мужчын адкрылі агонь па ўдзельніках, забіта 12, паранена больш 60 чалавек. Аднаго з нападнікаў голымі рукамі абясшкодзіў мінак, пра што сведчаць відэакадры з месца здарэння.
“Я глыбока шакаваная стралянінай на пляжы Бондзі ў Аўстраліі, накіраванай супраць яўрэйскай супольнасці Сіднэю падчас святкавання Ханукі. Мае думкі з сем’ямі ахвяр і ўсімі, хто пацярпеў ад гэтага жудаснага нападу. Нянавісці, тэрору і антысемітызму няма месца сярод нас”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Дэмлідар ўпершыню наведала Аўстралію на пачатку лістапада 2025 года. Гэты быў яе першы візіт у краіну.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



