Мінск 18:42

ЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман

Ілюстрацыя: "Позірк"

13 снежня, Позірк. Еўрапейскі саюз не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю і іншымі адносна невялікімі краінамі, калі яны самі не імкнуцца стаць членамі ЕС. Пра гэта заявіў палітычны аналітык Арцём Шрайбман на канферэнцыі “Беларусь у цені “рускага свету“: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці“ ў Варшаве 12 снежня.

Ён патлумачыў, што пад стратэгіяй разумее доўгатэрміновую лінію паводзін на шляху да канкрэтных мэтаў з улікам магчымасцяў і рэсурсаў.

ЕС, на думку Шрайбмана, “не мае інстытуцыйнай магчымасці выбудоўваць стасункі з такімі краінамі”. У выніку яны трапляюць у своеасаблівую “шэрую зону“ дзяржаў, з якімі саюз “не ведае што рабіць“, таму “асуджаныя на досыць рэактыўную, а не стратэгічную палітыку Еўрасаюза“.

Шрайбман лічыць, што, паколькі ЕС у свой час ствараўся як эканамічная, а не палітычная супольнасць, дзе неабходны кансэнсус па ключавых пытаннях, у яго няма здольнасці хутка рэагаваць на змяненне сітуацыі, на “знешнія раздражняльнікі“, якая ёсць у асобных дзяржаў, такіх, як, напрыклад, ЗША. Паводле яго слоў, не толькі палітыка, у прыватнасці Польшчы, але нават Ватыкана можа быць нашмат больш гнуткай і адаптыўнай, праактыўнай за палітыку ЕС.

“Чакаючы ад ЕС такой жа актыўнасці, як ад ЗША і Расіі, мы перакладаем на яго тое, што не закладвалася ў яго дызайн, гэта прыкладна тое ж, што патрабаваць ад мікрахвалёўкі памыць вопратку“, — прывёў паралель аналітык.

Таксама ў Еўрасаюзе, паводле яго слоў, няма бюракратычнага механізму, які б адказваў за выпрацоўку стратэгіі ў адносінах да Беларусі, паколькі стасункі з ёй не разглядаюцца Бруселем як прыярытэтныя. У выніку, адзначыў аналітык, дамінуе “сумесь інэрцыі і рэакцыі“.

Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: