У Беларусі расце колькасць хворых на ВРВІ і грып — Мінздароўя

13 снежня, Позірк. У Беларусі адзначаецца “сезоннае павелічэнне колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып”, заявіла 13 снежня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паведамляецца, што ўзровень захваральнасці “знаходзіцца ў рамках сярэдніх шматгадовых паказчыкаў”.
“Паводле даных лабараторных даследаванняў вызначаная цыркуляцыя вірусаў грыпу А. Пераважна грыпу А (H3N2), гэты штам яшчэ называюць ганконгскім, і А (H1N1) — так званы пандэмічны штам 2009 года, — гаворыцца ў паведамленні. — Таксама цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакапарвавірусы, метапнеўмовірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2)”.
Паводле інфармацыі Мінздароўя, у асноўным на грып захварэлі людзі, якія не вакцынаваліся ў гэтым сезоне. “Асноўная частка хворых — амбулаторныя пацыенты. Павелічэння колькасці шпіталізаваных з прычыны захворвання на грып не адзначаецца”, — падкрэсліла ведамства.
Заяўлена, што маніторынг штамаў вірусаў грыпу, якія цыркулююць у Беларусі, праводзіцца штотыдзень. Вынікі паказваюць, што “вірусы грыпу захоўваюць адчувальнасць да супрацьгрыпозных лекавых прэпаратаў, якія маюцца ў арганізацыях аховы здароўя і аптэчнай сетцы, а таксама распазнаюцца ўсімі наяўнымі тэст-сістэмамі лабараторнай дыягностыкі”.
“Вакцыны для прафілактыкі грыпу, якія прымяняюцца ў краіне, утрымліваюць актуальны штамавы склад і ўтрымліваюць дастатковую колькасць антыгенаў для зніжэння рызыкі заражэння грыпам, прадухілення развіцця цяжкага ходу і неспрыяльнага выніку захворвання”, — звярнла ўвагу Мінздароўя.
Паводле звестак ведамства, масавая кампанія па вакцынацыі супраць грыпу завершаная, прышчэплена больш за 1,3 млн чалавек. Аднак людзі, якія “з аб’ектыўных прычын не змаглі зрабіць прышчэпку”, яшчэ маюць магчымасць вакцынавацца.
“Актыўная вакцынацыя супраць грыпу і COVID-19, а таксама адказнае стаўленне кожнага чалавека да мер неспецыфічнай прафілактыкі (сацыяльная дыстанцыя і дыстанцыяванне, правілы асабістай гігіены, рэспіраторны этыкет, выкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання) дазволяць паўплываць на эпідэмічны працэс шляхам стрымлівання распаўсюджвання рэспіраторных захворванняў”, — падкрэсліла Мінздароўя.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства


