Мінск 18:46

Дзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла

Ілюстрацыя: "Позірк"

13 снежня, Позірк. Дзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём, 12 снежня, на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла, вынікае з праведзенага “Позіркам“ параўнальнага аналізу аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Лакальныя экстрэмумы абнавіліся ў цэнтры і на ўсходзе краіны (агулам 12).

У прыватнасці, перапісана два рэкорды 65-гадовай даўніны: у Мар’інай Горцы (8,5 градуса вышэй за нуль супраць 7,8) і Бабруйску (7,9 супраць 7,7).

Рэкорды цяпла абнаўляліся чатыры дні запар.

У ноч на 13 снежня тэмпература апусцілася да 6-7 градусаў марозу ў паўночна-ўсходніх раёнах, адкуль пачалося ўварванне арктычнага паветра (-7,3 у Шаркаўшчыне), да 4-6 — у цэнтральных (у Мінску да -5,8), да 1-3 — у заходніх. Плюсавыя тэмпературы захаваліся на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці (+3,7 у Брэсце; +4,8 у польскай Уладаве, размешчанай непасрэдна ля мяжы з Беларуссю).

14 і 15 снежня, як вынікае з прагнозу Белгідрамета, тэрыторыя краіны будзе падзеленая паміж цёплым (захад) і халодным (усход) паветрам. У ноч на 14 снежня ад +3 да -9, днём ад +6 да -4. Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне ў сувязі з галалёдзіцай і месцамі моцным снегам ноччу.

У ноч на 15 снежня таксама ад +3 да -9, днём ад +6 да -2.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, калі ласка, карыстайцеся, гэтай)

Падзяліцца: