Беларусь афіцыйна абнавіла нормы ваеннага заканадаўства, пашырыўшы функцыі арміі

13 снежня, Позірк. Абноўлены закон № 111-З ад 9 снежня з папраўкамі ў законы “Аб абароне”, “Аб Узброеных сілах” і “Аб ваенным становішчы” 13 снежня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Палата прадстаўнікоў прыняла гэты дакумент у другім чытанні 5 лістапада, Савет Рэспублікі ўхваліў яго 27 лістапада.
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз паправак у пералічаныя заканадаўчыя акты паказаў, што сярод іншага ўдакладненыя і пашыраныя функцыі беларускай арміі, асабліва ў мірны час.
Як і ў старой рэдакцыі закона “Аб Узброеных сілах”, задачай УС застаецца “падтрыманне баявога патэнцыялу, уключаючы баявую і мабілізацыйную гатоўнасць, войскаў (сіл)”. Але калі раней ад іх патрабавалася падтрымліваць гэта “на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу, у тым ліку ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы”, то цяпер “на ўзроўні, які гарантуе ваенную бяспеку і ўзброеную абарону Рэспублікі Беларусь”.
У абноўленай версіі дакумента да задач УС дадаюцца “ўдзел у гарантаванні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў рэалізацыі мерапрыемстваў прэвентыўнага характару па ліквідацыі ваеннай пагрозы”, а таксама “ўдзел у стварэнні спрыяльных умоў у інфармацыйнай прасторы для дасягнення палітычных, эканамічных ды іншых мэтаў, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.
На УС цяпер ускладаецца задача па “адбіцці ваеннай агрэсіі пры развязванні міжнароднага ўзброенага канфлікту” і па “выяўленні ваенных небяспек і выключэнні раптоўнасці ўзнікнення ваенных пагроз” Беларусі, пра што раней наогул не гаварылася.
Акрамя таго, ад арміі цяпер патрабуецца “пастаянная гатоўнасць да прымянення выдзеленых сіл і сродкаў у мэтах ліквідацыі крызісных сітуацый, здольных прывесці да развязвання ўзброеных канфліктаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або дзяржаў-саюзнікаў”.
Калі ў старой рэдакцыі ад УС у мірны час сярод іншага патрабаваўся “ўдзел у вырашэнні ўнутранага ўзброенага канфлікту”, то цяпер — “удзел у недапушчэнні развязвання ўнутранага ўзброенага канфлікту, а ў выпадку яго развязвання — у яго вырашэнні”.
У ваенны час задачай арміі па-ранейшаму з’яўляецца “ўзброеная абарона Рэспублікі Беларусь”, але ўдакладнена, што яна можа рабіць гэта “як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі дзяржаў-саюзнікаў” (раней гэтая рэмарка тычылася задачы “адбіцця нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі”, якая цяпер у законе не фігуруе).
Закон “Аб ваенным становішчы” зменены такім чынам, што цяпер нападам на Беларусь лічыцца “акт узброенай агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы або кааліцыі дзяржаў, здзейснены супраць Саюзнай дзяржавы, дзяржавы — члена Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



